Ціханоўская празь відэасувязь выступіць перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту

Эўрапейскі Парлямэнт

Сьвятлана Ціханоўская выступіць празь відэасувязь перад эўрадэпутатамі ў аўторак на пазачарговым пасяджэньні камітэту замежных справаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаным Беларусі.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак прэс-служба ЭП.

«Спадарыня Ціханоўская выступіць на пасяджэньні камітэту замежных справаў 25 жніўня ў Брусэлі празь відэасувязь», — паведамілі ў прэс-службе.

У пасяджэньні таксама прыме ўдзел намесьніца кіраўніка замежнапалітычнай службы ЭЗ Гэльґа Шмід.

Чакаецца, што ў выніку пасяджэньня камітэту ЭП падрыхтуе рэзалюцыю аб Беларусі, галасаваньне за якую чакаецца на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту ў верасьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі адмовіліся камэнтаваць Лукашэнку з аўтаматам, але прызналі, што мітынгі апазыцыі — мірныя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіўная і страшная пастаноўка». У МЗС Францыі адрэагавалі на відэа Лукашэнкі з аўтаматам