За палітычнымі баталіямі зьнізілася ўвага да фінансавага рынку. Між тым на валютным рынку пабітыя чарговыя рэкорды.
24 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы рубель аслабеў стасоўна трох асноўных валют, якія ўваходзяць у так званы кошык Нацбанку.
Даляр падаражэў на 0,0338 рубля да 2,5554. Курс эўра вырас на 0,0371 і пераадолеў псыхалягічную плянку ў тры рублі — цяпер эўра каштуе 3,019 беларускага рубля.
Расейскі рубель стаў даражэйшым на 0,0348 і каштуе 3,4353 беларускага рубля за 100 расейскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку 2020 году даляр вырас на 16%Камэрцыйныя банкі выстаўляюць яшчэ большыя курсы. Даляр купляюць у сярэднім за 2,6 і прадаюць за 2,65 рубля. Эўра — за 3,05 і 3,105 адпаведна.
Кліенты наракаюць, што нават паводле такога курсу набыць валюту немагчыма, абменныя пункты толькі прымаюць яе, а прадаюць толькі тое, што людзі здаюць.