У Крамлі адмовіліся камэнтаваць Лукашэнку з аўтаматам, але прызналі, што мітынгі апазыцыі — мірныя

Дзьмітрый Пяскоў

Масква канстатуе, што дзеяньні мітынгоўцаў у Беларусі не прыводзяць да сутычак з праваахоўнікамі, заявіў у панядзелак прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

Ён выказаў надзею, што сутыкненьняў удасца пазьбягаць і далей.

«Пакуль мы канстатуем, што не было ніякіх правакацый з боку мітынгоўцаў. Мы канстатуем, што органы правапарадку вельмі карэктна выконваюць свае абавязкі. Спадзяемся, што і ў будучыні ўдасца пазьбегнуць і прадухіліць пры неабходнасьці якія-небудзь правакацыі ў сувязі з гэтым», – сказаў Пяскоў журналістам.

На пытаньне, «Ці лічаць у Крамлі адэкватным палёт Лукашэнкі з аўтаматам?», Пяскоў адказваць адмовіўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзіўная і страшная пастаноўка». У МЗС Францыі адрэагавалі на відэа Лукашэнкі з аўтаматам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Беларусь ня выйдзе з палітычнага крызісу, Фінляндыя гатовая пераняць менскую частку хакейнага чэмпіянату сьвету