Яшчэ адну ўдзельніцу Каардынацыйнай рады выклікалі на допыт у справе аб «захопе ўлады»

Каардынацыйная рада для перадачы ўлады, 18 жніўня 2020 году.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі Лілія Ўласава выкліканая на допыт у Сьледчы камітэт.

«Ужо трэці сябра прэзыдыюму Рады — Лілія Ўласава — выкліканая сёньня на 15:00 у Сьледчы камітэт», — паведаміў «Інтэрфаксу» у панядзелак іншы прадстаўнік гэтага органу Павал Латушка.

Паводле «Інтэрфаксу», Уласаву выклікалі ў якасьці сьведкі ў справе аб закліках да захопу ўлады, заведзенай Генэральнаю пракуратураю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пералом ужо наступіў, зваротнага шляху няма». Павал Латушка адказаў на пытаньні Свабоды. ВІДЭА


Раней СК дапытаў у гэтай справе Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Бяляцкі: «Можна пасадзіць усю Раду, але ці вырашыць гэта пытаньне агульнапалітычнага крызісу?»