Ля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Кавалькова на Акрэсьціна

Вольга Кавалькова. Менск, 22 жніўня 2020.

Чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і зьмясьцілі ў аўтазак. Пазьней стала вядома, што Кавалькову завезьлі на Акрэсьціна.

Пра гэта Свабодзе паведаміў паплечнік Кавальковай Дзяніс Садоўскі. Як кажуць у Каардынацыйнай радзе апазыцыі, у Менскім упраўленьні ўнутраных спраў ім сказалі, што затрыманьне адбылося ў рамках адміністратыўнага працэсу:

«Папярэдне на іх складаюць пратакол аб арганізацыі масавага несанкцыянаванага мерапрыемства на Менскім трактарным заводзе. Хутчэй за ўсё, ім выпішуць штраф», — сказалі ў Радзе.

Аднак пазьней сёньня на старонцы Вольгі Кавальковай у Фэйсбуку зьявілася паведамленьне, што яе даставілі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Дзе Сяргей Дылеўскі, пакуль невядома.

Відэа затрыманьня тут: