Дзясяткі тысяч беларусаў гуляюць у цэнтры Менску, танцуюць каля калючага дроту і выступаюць за мірныя перамены. Глядзіце, што сёньня адбывалася на «Маршы за новую Беларусь».
23 жніўня «Маршы за новую Беларусь» прайшлі ў Менску, Гомлі, Горадні, Магілёве, Берасьці іншых гарадах Беларусі. У Менску ў маршы ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.
Людзі сабраліся ля Дому ўраду ў Менску, а адтуль па праспэкце Незалежнасьці рушылі да праспэкту Пераможцаў. Стэлу на праспэкце Пераможцаў абгарадзілі калючым дротам, яе ўзялі пад ахову вайскоўцы. У межах «Маршу новай Беларусі» маніфэстанты рушылі ў бок Палаца Незалежнасьці, але іх рух спынілі сілавікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мора людзей на маршы ў Менску. Міністар абароны пагражае войскам. Што адбываецца ў Беларусі