Некалькі тысяч чалавек з натоўпу дэманстрантаў пайшлі па праспэкце Пераможцаў у бок Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.
Прыкладна 10 аўтобусаў з байцамі АМАП накіраваліся ў той жа бок, перадае карэспандэнт Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэманстранты і вайскоўцы ля стэлы сталі вочы ў вочы, паміж імі 30 мэтраўНекалькі сотняў амапаўцы і ўнутраныя войскі перагарадзілі праспэкт Пераможцаў у раёне выставачнага цэнтру «БелЭкспа».
Людзі занялі цалкам праспэкт. Галава калёны знаходзіцца ля заводу «Атлянт» і бізнэс-цэнтру «Вікторыя».
Паміж дэманстрантамі і АМАПам застаецца каля 100 мэтраў, перадае карэспандэнт Свабоды. Людзі набліжаюцца, крычаць: “Трыбунал”. АМАПу са шчытамі каля 1000 чалавек, за імі вадамёты і спэцтэхніка.