Улады Беларусі не зьвярталіся па дапамогу да дзяржаваў АДКБ, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась.
«У нас ёсьць мэханізм аказаньня дапамогі, — сказаў ён журналістам падчас форуму „Армія“. — Любая дапамога арганізуецца толькі на падставе запыту дзяржавы, цяпер такіх запытаў ад Беларусі няма. Больш за тое, я ўпэўнены, што Беларусь у сілах самастойна справіцца з выклікамі».
Ён удакладніў, што ў выпадку паступленьня такога запыту ў арганізацыі прадугледжаныя тэрміновыя кансультацыі з далучэньнем усіх дзяржаваў і апэратыўнае выпрацаваньне рашэньня аб аказаньні дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO назвала заявы Лукашэнкі пра вонкавую пагрозу беспадстаўныміУ Беларусі ад дня прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня працягваюцца масавыя акцыі пратэсту супраць вынікаў галасаваньня, пераможцам якога абвешчаны Аляксандар Лукашэнка.
За гэты час прыкладна 7 тысяч чалавек былі затрыманыя, прынамсі 4 забітыя ці памерлі пасьля, сотні жорстка зьбітыя.
17 жніўня Лукашэнка дапусьціў магчымасьць новых выбараў пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі.