Юры Стыльскі позна вечарам 22 жніўня выйшаў на свабоду. Пра гэта ён паведаміў у сваім Інстаграме.
«Сьмярджу ізалятарам, капец. 28-га суд, а так увогуле жывы, здаровы», — сказаў ён у story.
Юрыя Стыльскага затрымалі ў Берасьці 20 жніўня і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
За апошнія дні гэта было другое затрыманьне Стыльскага: першы раз быў 15 жніўня, калі ён удзельнічаў у акцыі прыхільнікаў перамен у Берасьці. 16 жніўня яго выпусьцілі. Стыльскі тады сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомы мастак і сябар Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы Купалаўскага тэатру адмаўляюцца паасобку сустракацца з дырэктарам, якога прызначылі замест Латушкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 песень пратэставага лета: выйсьці на вуліцу, прагнаць таракана, разбурыць муры