Міністар абароны Віктар Хрэнін заявіў, што дзеяньні сілавога блёку «для стабілізацыі становішча» ў краіне могуць быць выкарыстаныя вонкавымі сіламі ў якасьці падставы для зьмены палітычнага курсу Беларусі сілавым шляхам.
Пра гэта ён сказаў 22 жніўня на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў Горадні, паведаміў Інтэрфакс.
«У сытуацыі, якая склалася, дзеяньні сілавога блёку Рэспублікі Беларусь для стабілізацыі становішча могуць быць пададзеныя як генацыд уласнага народу і скарыстаныя ў якасьці падставы для зьмены палітычнага курсу Рэспублікі Беларусь сілавым шляхам», — заявіў Хрэнін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO назвала заявы Лукашэнкі пра вонкавую пагрозу беспадстаўнымі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў Менску і Берасьці, Лукашэнка заявіў, што 60% сьведчаньняў пра катаваньні — «пастановачныя кадры». Найважнейшае за 22 жніўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Субота, нядзеля на роздумы. З панядзелка хай не крыўдуюць»