Лукашэнка пасьля масавых мітынгаў у Горадні звольніў кіраўніка аблвыканкаму, яго замяніў міністар Каранік

Новы кіраўнік выканкаму Горадзенскай вобласьці Ўладзімер Каранік

Новы кіраўнік выканкаму Горадзенскай вобласьці Ўладзімер Каранік

Замест Уладзімера Краўцова кіраваць уладай на Горадзеншчыне будзе экс-міністар здароўя Ўладзімер Каранік.

Горадня разам зь Менскам і Берасьцем была адным з цэнтрам супраціву гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі выбараў.

На патрабаваньне пратэстоўцаў тут неўзабаве выпусьцілі ўсіх затрыманых, мясцовае тэлевізія дала слова апанэнтам улады, было дазволена ладзіць акцыі пратэсту. Горадню нават назвалі «вольным горадам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Горадзенскага гарвыканкаму выказаў свае патрабаваньні да пратэстоўцаў. ВІДЭА 

Аднак неўзабаве старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой у адмысловым відэазвароце заявіў, што «адліга заканчваецца», недазволеныя масавыя захады забараняюцца.

На сваёй пасадзе звольнены кіраўнік аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў працаваў ад 2013 году.