Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перакананы, што грамадзтву і ўладам Беларусі неабходна знайсьці «спакойны фармат дыялёгу», паколькі далейшае кровапраліцьце недапушчальнае.
«Як бы там ні было, што б ні адбывалася, улада і грамадзтва павінны знайсьці фармат дыялёгу. Ня важна, які, але дакладна не з „дубінкамі“. І нарэшце выйсьці з гэтай складанай сытуацыі, якая працягваецца ў Беларусі», — сказаў Уладзімір Зяленскі у інтэрвію тэлеканалу «Украіна 24».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Зяленскага ацанілі паводзіны Лукашэнкі як «сьвядома правакацыйныя»Прэзыдэнт Украіны таксама дадаў, што вельмі не хацелася б, каб нешта паўплывала на сяброўскія стасункі паміж суседнімі дзяржавамі.
«У нас вельмі добрыя адносіны, ёсьць агульныя сем’і... Самае галоўнае — гэта стасункі паміж народамі, гэта важней за стасункі паміж кіраўнікамі. Таму што ўсё часова ў нашым жыцьці. Між уладай, я маю на ўвазе», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.