Новы кліп песьні Анжалікі Агурбаш складаецца з кадраў пратэстаў у Беларусі. ВІДЭА

2019 год. Эстафета перадачы вагню другіх Эўрапейскіх гульняў у Менску. Андаліка Агурбаш –у цэнтры

21 жніўня на афтцыйным канале сьпявачкі Анжалікі Агурбаш зьявілася абноўленая вэрсія «Наўздагон» — песьні пра «Пагоню», якую яна сьпявала ў пачатку 1990-х. Відэакліп складаецца з кадраў мірных дэманстрацыяў, «ланцугоў салідарнасьці» і пратэстаў рабочых​ у Беларусі пасьля сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Песьню «Наўздагон» пра «Пагоню» апублікавалі на афіцыйным канале сьпявачкі ў Youtube. Публікацыю суправаджаюць тэгі #ЖывеБеларусь #ВместеМыСила #Верю #Надеюсь #Люблю і знакі сэрцайкаў.


Раней журналісты зьвярталі ўвагу на адну з «гісторыяў» (stories) у Instagram сьпявачкі: яна паказвала пальцамі знак «вікторыя», мужчына за ёй паказваў кулак, побач было намаляванае сэрцайка, што нагадвае знак аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася новая вэрсія «Наўздагон» — песьні Анжалікі Агурбаш пра «Пагоню». АЎДЫЁ

Песьня «Наўздагон» была напісаная ў 1990-х на тэкст Леаніда Пранчака і музыку Васіля Раінчыка. 5 жніўня сёлета ў інтэрнэце зьявілася абноўленая вэрсія песьні.