Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе назваў фэйкамі публікацыі СМІ аб тым, што Каардынацыйная рада нібыта выступае супраць выхаду Беларусі з Саюзнай дзяржавы і ЭАЭС.
«Я такога не казаў, я казаў, што мы проста не разглядаем гэтых пытаньняў, гэтага няма ў парадку дня нашых дыскусій, у нас іншы парадак дня, унутраны. А то цяпер пачнуць гаварвыць, што мы нібыта прарасейскія. Мы прабеларускія», — заявіў ён.
Таксама Павал Латушка назваў фэйкамі заявы прэм’ера Рамана Галоўчанкі аб тым, што апазыцыя прапануе аднавіць мяжу з Расеяй і правесьці прымусовую беларусізацыю. Гэтыя пытаньні на Каардынацыйнай радзе не разглядаліся.