Недзяржаўная правааабрончая арганізацыя «Беларускі Хэльсынскі камітэт» зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з нагоды масавых катаваньняў, жорсткага абыходжаньня і гвалту з палітычных матываў у Беларусі.
12-ы дзень пратэстаў. Пагрозы Латушку. Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады
Праваабаронцы патрабуюць
- распачаць па фактах, выкладзеных у паведамленьні, крымінальную справу паводле арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь («Злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва»),
- адхіліць падазраваных па справе ад пасадаў, бо застаючыся на пасадах, яны могуць перашкаджаць папярэдняму расьсьледаваньню і судоваму разбору справы, або працягваць займацца злачыннай дзейнасьцю,
- не перашкаджаць адвакатам у іх прафэсійнай дзейнасьці, у тым ліку ў праве публічна рэагаваць на працэсуальныя парушэньні і працэсуальныя рашэньні ў ходзе правядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня,
- максымальна інфармаваць грамадзтва пра хаду расьсьледаваньня справы.
БХК адзначае, што ў Сьледчага камітэту ёсьць дакладныя і аб’ектыўныя дадзеныя, якія дазваляюць неадкладна завесьці крымінальную справу і прыняць усе магчымыя меры для яе эфэктыўнага і апэратыўнага расьсьледаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады — абуральнае парушэньне свабоды выказваньня думак