У Слуцку на стадыёне 20 жніўня прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля мітынгу яго ўдзельнікі прайшлі шэсьцем па горадзе, у тым ліку міма ланцугу салідарнасьці ў цэнтры гораду.
Некалькі ўдзельнікаў праўрадавага мітынгу спрабавалі выхапіць у пратэстоўцаў бел-чырвона-белыя сьцягі і аднаму гэта ўдалося. Па горадзе таксама езьдзілі некалькі машын з нумарамі іншых абласьцей.
Фота: Інстаграм @imslavinsky