На Берасьцейшчыне 10 чалавек затрымалі па крымінальных справах пасьля пратэстаў

Ілюстрацыйнае фота. Падчас акцыі пратэсту ў Менску 10 жніўня

У Берасьцейскай вобласьці затрымалі «10 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў», паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.

12-ы дзень пратэстаў. Пагрозы Латушку. Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады

Затрыманыя — жыхары Берасьця, Берасьцейскага і Драгічынскага раёнаў ва ўзросьце ад 18 да 40 гадоў, цяпер яны ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Іх падазраюць у тым, што яны 10 і ноччу 11 жніўня «ўжывалі гвалт да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», «кідалі ў іх камяні, палкі, мэталічныя прадметы, запускалі фаеры, псавалі дзяржаўную маёмасьць на цэнтральных вуліцах гораду».

Праваахоўнікі завялі крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў, хуліганства, гвалту і пагрозы гвалту ў дачыненьні да міліцыянтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У бацьку стралялі са сьпіны ва ўпор». Што кажа дачка пра сьмерць берасьцейца ад раненьня ў галаву
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці 100 чалавек зьвярнуліся па мэдычную дапамогу пасьля разгонаў дэманстрацыяў