З ініцыятывы амэрыканскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Дэйвідам Гэйлам, паведамляе БелТА з спасылкай на прэсавую службу МЗС.
«Суразмоўцы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, якая склалася пасьля выбараў, а таксама абмяняліся думкамі адносна пэрспэктываў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяньня», — расказалі ў міністэрстве.
Паводле прэсавай службы МЗС, Уладзімер Макей падзякаваў амэрыканскаму боку за нязьменную падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу