Сябра аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай і жонка ўдзельніка прэзыдэнцкай кампаніі Валера Цапкалы Вераніка Цапкала ў інтэрвію «Белсату» расказала, каго лічыць новым прэзыдэнтам Беларусі і што думае пра абвінавачаньні ў прарасейскасьці.
Адказваючы на пытаньне пра адсутнасьць лідэраў у беларускага пратэсту, Вераніка Цапкала сказала: «Ня трэба шукаць іншага лідэра, чым Сьвятлана Ціханоўская».
«У нас лідэр цяпер Сьвятлана Ціханоўская, яна абраны прэзыдэнт, але вымушаная была пакінуць Беларусь», — сказала Цапкала. Паводле яе, беларусы прызвычаіліся да самаарганізацыі, да змаганьня за свае правы, бо «ў нас няма кіраўніка цягам многіх гадоў».
Паводле суразмоўцы, яна працягвае супрацоўнічаць зь Ціханоўскай, узгадняючы свае пазыцыі.
Вераніка Цапкала назвала «фашысцкімі» загады, якія Лукашэнка «аддаваў на здушэньне мірных мітынгаў, дэманстрацыяў, мэтады барацьбы з сваім народам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Там нацысты». Лукашэнка назваў каардынацыйную раду Ціханоўскай спробаю захопу ўладыЯна таксама адкінула абвінавачаньні ў сувязях з расейскімі ўладамі.
«Майго мужа і мяне абвінавачвалі ў прарасейскасьці, што за намі Крэмль стаіць. Усё гэта абсалютная няпраўда. Як толькі пачалі крымінальную справу ў дачыненьні да майго мужа, у Расеі яго абвясьцілі ў фэдэральны вышук. І калі некалькі дзён таму я зь дзецьмі пакідала Расею, мяне затрымалі і тры гадзіны трымалі на мяжы. Пра расейскі сьлед у нашай кампаніі і гаворкі быць ня можа», — сказала Цапкала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкалу абвясьцілі ў вышук па крымінальнай справе, паведаміў яго прэс-сакратарВераніка Цапкала некалькі разоў паўтарыла, што для яе стала нечаканасьцю віншаваньне для Лукашэнкі з Масквы зь перамогай на выбарах.