Па Менску езьдзяць машыны без нумароў. Пад дзяржаўнымі сьцягамі. ФАТАФАКТ

20 жніўня ў цэнтры Менску езьдзілі некалькі аўтамабіляў пад дзяржаўнымі сьцягамі. На машынах былі заклееныя нумары, што пярэчыць правілам дарожнага руху.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі не адказвае на званкі, а ў сакратарыяце ДАІ карэспандэнту Свабоды адмовіліся адказваць на пытаньні, параіўшы чытаць правілы.

Паводле дзейных правілаў дарожнага руху, у Беларусі ўсе транспартныя сродкі (акрамя трамваяў і тралейбусаў) павінны мець рэгістрацыйныя знакі ўстаноўленага ўзору. За парушэньне гэтага правіла прадугледжана папярэджаньне альбо штраф памерам дзьве базавыя адзінкі — 54 рублі.