Марыя Калесьнікава патлумачыла сваю заяву аб магчымым удзеле Лукашэнкі ў новых выбарах 

Марыя Калесьнікава, сябра Каардынацыйнай рады ў справе транзыту ўлады. 

Любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ўдзельнічаць у выбарах, заявіла Свабодзе Марыя Калесьнікава.

«Паколькі Каардынацыйная рада настойвае на вяртаньні Канстытуцыі Беларусі 1994 году, там застаецца абмежаваньне права балятавацца на пасаду прэзыдэнта двума тэрмінамі. А пакуль дзейнічае Канстытуцыя новага ўзору, такое права ў яго застаецца», — заявіла Свабодзе адна з кіраўніц штабу Сьвятланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады ў справе транзыту ўлады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынацыйная рада: Для выйсьця з крызісу патрэбныя перамовы і новыя выбары