Былы намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду Беларусі (1994–1996) Валер Фадзееў зьвярнуўся да дзейных калегаў.
Ён нагадаў, што браў удзел у падрыхтоўцы Канстытуцыі Беларусі 1994 году, а затым адстойваў яе ў складзе Канстытуцыйнага суду, калі гэтая інстытуцыя па ўзроўні даверу займала самыя высокія месцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада інтэлігенцыі заклікала сабраць круглы стол для абмеркаваньня сытуацыі пасьля выбараў«За час нашай працы (усяго 2,5 года) мы прызналі часткова альбо цалкам неканстытуцыйнымі каля 20 ненарматыўных актаў — як указы прэзыдэнта, так і шэраг законаў. — Адрозна ад цяперашняй сытуацыі, мы мелі права пачынаць справы з уласнай ініцыятывы. Сёньня грамадзяне ня маюць права наўпрост зьвяртацца ў гэты інстытут канстытуцыйнай скаргі. Вы, па сутнасьці, сталі шырмай, фармальна штампуючы ўсё, што вам даручаюць. Хіба ў гэтым ваша задача?», — пытаецца спадар Фадзееў.
Цяпер найвышэйшы органаў кантролю законнасьці абсалютна не выконвае сваіх функцый, перакананы адзін з колішніх кіраўнікоў Канстытуцыйнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа прынесьці прысягу на вернасьць Канстытуцыі 1994 году». Ціханоўская абяцае новыя выбары. Ці законна гэта?«Вы бачыце, што адбываецца ў нашай краіне. Народ стаміўся ад гэтай незьмяняльнай улады, ён хоча перамен. Але супраць мірных грамадзян ужываюцца сілавыя меры, ім не даюць магчымасьці выказаць сваю думку, абмяжоўваюць у правах з надуманых прычын, часта відавочна неканстытуцыйных. Лукашэнка праігнараваў волю народу, выказаную ў ходзе выбараў. Паводзіны некаторых сілавых структураў — гэта суцэльныя парушэньні законнасьці, прыніжэньне чалавечай годнасьці», — падсумоўвае Валер Фадзееў.
Ён зьвяртаецца да дзейных судзьдзяў, якія прадстаўляюць найвышэйшы орган канстытуцыйнай законнасьці: «Не маўчыце, скажыце сваё слова, хай улада з вашай дапамогай зробіць правільныя высновы і прыме адзіна магчымае рашэньне — пакуль яшчэ магчыма, мірна сысьці».