У Доме друку зноў нечакана зламаўся друкарскі станок, патлумачылі рэдакцыі «„Комсомольской правды“ в Белоруссии».
У аўторак Дом друку таксама ня змог надрукаваць папярэдні нумар газэты, у якім расказвалася пра рэкордную колькасьцю ўдзельнікаў дэманстрацыю, якая прайшла ў нядзелю ў Менску.
У апошнім нумары, які змог выпусьціць Дому друку на мінулым тыдні, «Камсамолка» расказала пра міліцэйскі гвалт па ўсёй краіне як да людзей, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў, так і да выпадковых грамадзян. Той нумар раскупілі за лічаныя гадзіны, пісала «Камсамолка».
Чытачы паведамлялі рэдакцыі, што скупляюць нумары, каб раздаваць іх людзям.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Russia Today: Нашы супрацоўнікі на Беларускай тэлевізіі не працуюцьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12-ы дзень пратэстаў. Пагрозы Латушку. Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады