Пра гэта заявіў у чацьвер Польскаму агенцтву друку намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Павал Яблоньскі.
«Мы патрабуем паўтарэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі такім спосабам, каб беларускі народ сам мог вырашыць пытаньне сваёй будучыні», — сказаў дыплямат.
Паводле яго, Эўрапейскі зьвяз ня ўмешваецца ў палітычныя справы ў Беларусі, але жадае, каб былі створаныя такія ўмовы, якія дазволяць беларусам самім вырашаць свае палітычныя пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцэ-канцлер Нямеччыны выказаўся за адстаўку Лукашэнкі