Страйк рабочых «Беларуськалію», сытуацыя на вечар 19 жніўня. СТРЫМ СВАБОДЫ

Мітынг пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году.

ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спыненая вытворчасьць.

Як раней паведамляла Свабода, цяпер рабочыя не здабываюць руду і рыхтуюцца да поўнага бясьпечнага безаварыйнага спыненьня вытворчасьці. Што адбываецца цяпер у Салігорску, глядзіце ў жывым відэарэпартажы Свабоды.