Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Расеі ёсць абавязацельствы аб вайсковай дапамозе Беларусі ў рамках міжнародных дамоваў, але цяпер патрэбы ў такой дапамозе няма, перадае Meduza.
На пытаньне, у якой сытуацыі Расея можа аказаць вайсковую дапамогу Беларусі, Пяскоў адказаў, што гіпатэтычна разважаць пра гэта немагчыма.
Пяскоў таксама сказаў, што Расея прызнае вынікі выбараў у Беларусі і лічыць усё, што адбываецца ў гэтай краіне, яе ўнутранай справай. Пры гэтым ён адзначыў, што робяцца спробы вонкавага ўмяшаньня ў падзеі ў Беларусі. Хто менавіта іх чыніць, Пяскоў не ўдакладніў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Расеі заявіў пра спробы ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі