Гэтыя працаўнікі сёньня раніцай прыйшлі да прахадной МТЗ і стаялі там разам зь іншымі рабочымі прыкладна гадзіну, пакуль не зьявіўся АМАП і не адагнаў людзей ад прахадной.
11-ы дзень пратэстаў. Людзей, якія раніцай прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў на МТЗ, сустрэў АМАП
Пра гэта паведаміў працаўнік маторнага заводу Андрусь Комлік-Ямацін. Зь ягоных словаў, каля МТЗ разам з людзьмі, якія прыйшлі падтрымаць страйк рабочых, былі каля 500 чалавек, некатрыя былі затрыманыя АМАПам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП у сераду раніцай разагнаў людзей каля прахадной МТЗ. ФОТА
Прэсавая служба МУС пакуль не давала камэнтару да падзеяў каля МТЗ.
«Сачыце за тэлеграм-каналам МУС», — сказала прэсавы сакратар Вольга Чамаданава.
Тэлефон лідэра страйкаму МТЗ Сяргея Дылеўскага недасяжны.