У сваім звароце да Эўрапейскай Рады яна заявіла, што пратэсты ў Беларусі працягваюцца другі тыдзень, а выбары не былі сумленнымі і празрыстымі.
«Людзі, якія выйшлі абараняць свае галасы на вуліцы гарадоў па ўсёй Беларусі, былі жорстка зьбітыя, пазбаўленыя свабоды, іх катаваў рэжым, які сутаргава чапляецца за ўладу», — сказала Ціханоўская.
Яна нагадала, што стварыла каардынацыйную раду, якая павінна спрыяць мірнай перадачы ўлады.
«Паважаныя кіраўнікі дзяржаваў Эўропы, я заклікаю вас падтрымаць абуджэньне Беларусі. Я заклікаю ўсе краіны паважаць прынцыпы міжнароднага права. Я заклікаю паважаць сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусі і выбар беларускага народу», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэцыя замарожвае дапамогу дзяржаўным суб'ектам у Беларусі