Швэцыя замарожвае дапамогу дзяржаўным суб'ектам у Беларусі

Стакгольм

Урад Швэцыі вырашыў замарозіць частку дапамогі Беларусі, якая ідзе на праекты, дзе дзяржаўныя субʼекты займаюць актыўную ролю. Пра гэта міністар дапамогі разьвіцьцю Пітэр Эрыксан напісаў у сваім Твітары.

«Дапамога Швэцыі Беларусі ў асноўным была накіравана грамадзянскай супольнасьці краіны, тым, хто цяпер знаходзіцца на вуліцы і патрабуе зьмен. Зараз мы замарожваем меншую частку, якая ішла на праекты, у якіх бралі ўдзел дзяржаўныя субʼекты». – патлумачыў міністар.

Паводле яго, гэта «важны сыгнал» для рэжыму.

«Цяпер мы бачым рэжым, які без ваганьняў выкарыстоўвае ўсе дзяржаўныя інструмэнты ў адносінах да ўласнага насельніцтва», – дадаў Эрыксан.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 200 адвакатаў Беларусі патрабуюць новых выбараў і вызваленьня палітвязьняў