Горадзенскі гарадзкі выканаўчы камітэт адказаў на патрабаваньні дэманстрантаў:
1. Мітынгаваць цяпер можна на цэнтральных плошчах Горадні. Улады будуць дапамагаць з тэхнічным забесьпячэньнем.
2. Міліцыя просіць прабачэньня ў затрыманых за ўдзел у пратэстах і кажа, што ўсе яны вызваленыя. Аднак за кратамі застаюцца Дзьмітры Ціт і Сяргей Рымша, на якіх заведзеныя крымінальныя справы. Крымінальны перасьлед у іх дачыненьні ўлады 17 жніўня абяцалі спыніць, аднак яны яшчэ ў зьняволеньні.
3. Апазыцыі дадуць тэлеэфір.
4. Абяцаюць не караць удзельнікаў забастоўкі. Але работнікі розных прадпрыемстваў па-ранейшаму скардзяцца на ціск з боку кіраўніцтва за жаданьне баставаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мітынгу ў Горадні засьпяваў Вольскі і назвалі колькасьць затрыманых