Упраўленьне Сьледчага камітэту па Горадзенскай вобласьці пракамэнтавала сьмерць дырэктара Ваўкавыскага музэю Канстанціна Шышмакова. Сёньня яго цела знайшлі на тэрыторыі Мастоўскага раёну.
«Увечары 15 жніўня ў міліцыю Ваўкавыску зьвярнулася жанчына з заявай аб зьнікненьні яе 29-гадовага мужа. Неадкладна праваахоўнікамі былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы.
Днём 18 жніўня валянтэрамі пошукава-выратавальнага атраду „Анёл“ на тэрыторыі Мастоўскага раёну быў знойдзены аўтамабіль жыхара Ваўкавыску. Пасьля чаго ў лясным масіве выяўлена цела зьніклага мужчыны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наслухаўшыся пра зьверствы сілавікоў, я магу паверыць у самае страшнае». Што кажуць сваякі зьніклыхПаводле СК, папярэдне ўстаноўлена, што сьмерць мужчыны ня носіць крымінальнага характару.
Канстанцін Шышмакоў быў адным з двух чальцоў выбарчай камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол падліку, пісаў раней партал Tut.by. Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У той жа дзень ён патэлефанаваў жонцы каля 17.00 і сказаў: «Я тут працаваць больш ня буду, еду дамоў».
Але дадому малады чалавек так і не прыехаў.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.