Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе з чальцамі Савету бясьпекі, перадае карэспандэнт БелТА.
«Яны нам падкідваюць іншы бок. І патрабуюць ні многа ні мала — перадаць ім уладу. Значыць, мы гэта расцэньваем адназначна: гэта спроба захопу ўлады з усімі наступствамі, якія вынікаюць», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.
«Таму я хачу папярэдзіць тых, хто ўвайшоў у гэты штаб, што мы будзем прымаць адэкватныя меры. Але выключна паводле Канстытуцыі і закону. У нас дастаткова гэтых мераў, каб астудзіць пэўныя гарачыя галовы».
Лукашэнка заявіў, што ў раду ўвайшлі «былыя прыкарытнікі», «пакрыўджаныя», «адкрыта адвязаныя нацысты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штаб Ціханоўскай заявіў пра фармаваньне Каардынацыйнай рады для перадачы ўладыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям'я чарговага загінулага ўдзельніка пратэстаў ня верыць у вэрсію міліцыі