Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач у размове з журналістам радыё RMF FM.
«Мы хочам дапамагчы рэпрэсаваным, тым, які хочуць выехаць ці ўцячы са сваёй дзяржавы з палітычных прычынаў. Яны атрымаюць нашу падтрымку, — сказаў Пшыдач. — У нас дзейнічае і будзе пашыраная стыпэндыяльная праграма для студэнтаў і навукоўцаў, якім, магчыма, давядзецца пакінуць сваю краіну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер Польшчы паабяцаў Сьвятлане Ціханоўскай падтрымліваць беларусаўПшыдач таксама сказаў, што Польшча зьменіць правілы атрыманьня візаў для беларусаў, якія будуць вымушаныя пакінуць сваю краіну.
«Мы папрасілі нашых консулаў і памежнікаў, каб яны, у сытуацыі палітычнай пагрозы, выдавалі такія візы як мага хутчэй», — сказаў Марцін Пшыдач. — Ёсьць ужо адзіночныя просьбы перайсьці мяжу без адпаведных дакумэнтаў. Мы такую хуткую дарогу адкрылі. Гэта, падкрэсьліваю, не заклік пакідаць краіну, а толькі гарантыя на выпадак пагрозы».