Амбасадар Беларусі ў Славаччыне, які падтрымаў пратэсты ў Беларусі, падаў у адстаўку

Ігар Ляшчэня

Амбасадар Беларусі ў Славаччыне, экс-памочнік прэзыдэнта Ігар Ляшчэня падаў заяву аб адстаўцы. За некалькі дзён да гэтага ён запісаў відэазварот, у якім падтрымаў беларусаў, што выйшлі на мірныя пратэсты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы зь беларускіх дыпляматаў падтрымаў пратэсты

«Я сапраўды падаў заяву аб адстаўцы, — расказаў парталу TUT.BY Ігар Ляшчэня, — гэта лягічны крок, паколькі як амбасадар я прызначаны дзейным прэзыдэнтам і мяркуецца, што павінен праводзіць вызначаную ім палітыку. МЗС лічыць, што, выказаная ў маёй заяве грамадзянская пазыцыя выйшла за гэтыя рамкі».