Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі 17 жніўня правёў тэлефанічную размову з кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай і выказаў падтрымку беларусам.
«Я гаварыў па тэлефоне са Сьвятланай Ціханоўскай. Я запэўніў, што беларусы маюць поўную падтрымку Польшчы як у імкненьні да свабоды сваёй Айчыны, так і ў паўсядзённым жыцьці ў Польшчы. Сёньня, праз 40 гадоў пасьля жнівеньскіх пагадненьняў (паміж прафсаюзам „Салідарнасьць“ і камуністычнымі ўладамі. — РС), нам зноў патрэбна гэтая салідарнасьць», — напісаў Маравецкі ў Твітэры.
Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Літве, заявіла 17 жніўня, што гатовая стаць нацыянальным лідэрам.