Міністар Каранік зьехаў ад пратэстоўцаў пад крыкі «Ганьба!». ВІДЭА

Уладзімер Каранік, архіўнае фота

Міністар Уладзімер Каранік выйшаў да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля Міністэрства здароўя патрабаваць яго адстаўкі. Людзі задавалі яму жорсткія пытаньні пра тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў. У выніку Каранік зьбег ад людзей пад крыкі «Ганьба!»

Ягоную машыну паспрабавалі заблякаваць, але ён здолеў зьехаць.