«Увага ўсяго свету сёньня прыкавана ды нашай краіны. У поўнай меры ўсьведамляючы важнасьць нашых абавязаньняў перад вамі І высокі ўзровень адказнасьці, мы зьвяртаемся да вас з просьбай аб разуменьні», — піша эксклюзіўны экспартэр беларускага калію сваім кліентам у сьвеце.
«Мы прыкладзем усе намаганьні для выкананьня сваіх дамоўленасьцяў, мы адкрытыя для сваіх партнэраў, застаючыся на сувязі 24/7. Мы спадзяемся на хуткае вырашэньне сытуацыі і просім вас разам з намі памаліцца аб міры і росквіце Рэспублікі Беларусі».
Сёньня ў Салігорску пачаўся страйк шахтароў «Беларуськалію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе шахты «Беларуськалію» спынілі працу. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Лукашэнкі