23-гадовы хлопец расказаў пра катаваньні ў міліцыі

Your browser doesn’t support HTML5

23-гадовага Аляксея Еліфірэнку затрымалі ўвечары 12 жніўня каля станцыі мэтро «Пушкінская». За ноч яго білі ў аўтазаку, у РУУС, у турме на Акрэсьціна.

Аляксею пашанцавала, праз траўму нагі яго забралі ў «хуткую», а з шпіталя адпусьцілі дадому. Хлопец разам са сваёй сястрой, якая раней працавала ў сыстэме аховы правапарадку, пагадзіліся пагаварыць з журналістамі Радыё Свабода і расказаць, як адбываюцца катаваньні.