Пра гэта паведамляе ў сваіх сацыяльных сетках арганізацыя расьсьледавальнай журналістыкі Conflict Intelligence Team (CIT).
Відэа, на якім, як вынікае з камэнтароў апэратара, па тэрыторыі Беларусі ў раёне Віцебску едзе калёна БТР, учора шырока распаўсюджвалася ў сеціве.
«На фоне паведамленьняў аб перакідваньні расейскай тэхнікі да межаў Беларусі многія палічылі гэта першым сьведчаньнем уводу расейскіх вайскоўцаў у Беларусь.
Мы ўспомнілі, што яшчэ 15 жніўня Лукашэнка аддаў загад перакінуць дэсантную брыгаду зь Віцебску ў Горадню. Мабыць, ідзецца пра 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Рэспублікі Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў»Журналісты прааналізавалі відэа паказальнага выступу дэсантнікаў 103-й брыгады на дзень ПДВ 2 жніўня 2020 года і выявілі БТРы з аналягічным камуфляжам.