Ці перамагла беларуская рэвалюцыя?

Марш свабоды, Менск, 16 жніўня 2020

Беспрэцэдэнтны паводле маштабаў мітынг у Менску, пратэсты па ўсёй краіне, адносна невялікая колькасьць людзей, якія прыйшлі на мітынг у падтрымку Лукашэнкі — ці азначае гэта канчатковую перамогу рэвалюцыі? Ці не паўторыцца ў Беларусі шматмесячнае дужаньне, як гэта ўжо больш за год адбываецца ў Вэнэсуэле? Ці можа Пуцін аказаць Лукашэнку вырашальную дапамогу?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч і рэдактарка інтэрнэт-выданьня «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова.