Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала фотарэпартаж пад назвай «У Менску ля стэлы адбываецца марш салідарнасьці».
На кожным здымку — удзельнікі, якія трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Бадай, за два зь лішкам дзесяцігодзьдзі гэта першы выпадак, калі афіцыйнае мэдыя расказвае пра масавы збор апанэнтаў улады без нэгатыўных камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рыторыка дзяржаўных СМІ мяняецца: на АНТ паказалі сюжэт пра «мірныя акцыі пратэсту»Напярэдадні дзяржаўны тэлеканал АНТ у нэўтральнай манеры расказаў пра «ланцугі салідарнасьці», якія праходзяць па ўсёй краіне.