Сыход міністра ўнутраных справаў у адстаўку не прывядзе ні да чога добрага, а, наадварот, дэмаралізуе асабовы склад. Такую думку выказаў кіраўнік МУС Юрый Караеў, адказваючы на пытаньні карэспандэнта TUT.BY на плошчы Незалежнасьці.
— Я ўжо сказаў, што шкадую пра зьбітых і бяру на сябе адказнасьць, — адзначыў Караеў. — Як тут Латушка: я павінен сысьці ў адстаўку? А Някляеў, што я павінен застрэліцца? Я б ім прынёс гэтым вельмі вялікую радасьць, дэмаралізаваць свой асабовы склад. І тады разваліцца ўсё.
Кіраўнік МУС паабяцаў разабрацца з усімі выпадкамі гвалту і перавышэньня паўнамоцтваў з боку сілавікоў, калі «ўсё сьцішыцца».
— Эскаляцыя ішла з абодвух бакоў. Калі зьбіваюць сваіх хлопцаў, стрыманасьць пачынае здраджваць. Гэта вельмі дрэнна, я супраць гэтага. Так быць не павінна. З усімі выпадкамі мы будзем разьбірацца. Не цяпер, а калі ўсё сьцішыцца. Я зараз павінен дэмабілізаваць міліцыю ва ўгоду камусьці? — сказаў Караеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва NATO сочыць за сытуацыяй у Беларусі і зьняпраўджвае заявы ЛукашэнкіЁн дапусьціў, што ў загінулага на Пушкінскай Аляксандра Тарайкоўскага маглі страляць «з нелетальнай зброі».
— Я ня сьледчы. Так, ён памёр. Колькі памерла людзей у беспарадках у Амэрыцы? Але мы не ўжывалі агнястрэльнай зброі, а толькі тую, якое зьяўляецца несьмяротнай, — адказаў Караеў на пытаньне пра гібель Тарайкоўскага.
— Мне вельмі шкада гэтага загінулага. Яшчэ больш — пабітых. Яны таксама пацярпелі. А больш за ўсё — маіх 129 супрацоўнікаў, — сказаў Караеў.
Міністру складана ўтрымаць асабовы склад ад рэакцыі на наезды на супрацоўнікаў ДАІ. На заўвагу аб тым, што ў тысячы зьбітых ёсьць сваякі, абураныя тым, што адбываецца, міністар сказаў, што «тыя зьбітыя, а гэтыя пакалечаныя». Караеў адказаў адмоўна на просьбу пагаварыць з пацярпелымі сілавікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг Лукашэнкі з прыхільнікамі на мітынгу ў Менску: «Вы хочаце свабоды?» — «Не!»— Хлопцы адмаўляюцца, каб іх паказвалі слабымі, зьбітымі і пачалі помсьціць. Толькі пачвары могуць пагражаць жонкам і дзецям міліцыянтаў. Гэта сваволя. На гэта я таксама магу адказаць сваволяй. У гэтыя дні я стрымліваю свой асабовы склад, — сказаў кіраўнік МУС.
З словаў міністра, асноўных пратэстоўцаў фінансуюць з-за мяжы. Хлопцам плацяць 30 рублёў, дзяўчатам — 60.
— Іх выкарыстоўваюць наўгад, кіруюць іх сьвядомасьцю і падсвядомасьцю. Ну добра, падарвем мы эканоміку краіны, хай яшчэ паплацяць пару тыдняў. Дарэчы, гэтыя дзяўчаты, якім плацяць па 60 рублёў, ужо не пускаюць у свае шэрагі іншых — ня хочуць, мабыць, дзяліцца рэсурсамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску. ФОТА