У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек. ФОТА

«Марш свабоды» ў Горадні 16 жніўня 2020 г.

На плошчы Леніна ў Горадні мітынг салідарнасьці. На ім сабраліся 30 тысяч чалавек. Шмат людзей стаяла на прылеглых вуліцах.

На мітынгу прысутнічалі працаўнікі «Гродна Азот», «Хімвалакна», «Белкарду», Горадзенскага мясакамбінату, работнікі культуры, лекары.

Людзі скандуюць: «Сыходзь», «Свабоду», «Ганьба», «Пасадзіць».

Горадня, 16 жніўня 2020 г.

Са сцэны паўтарылі патрабаваньні да ўладаў:

  • адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі,
  • вызваленьня ўсіх палітзьняволеных,
  • адстаўкі і арышту кіраўніцтва МУС за гвалт на мірных акцыях,
  • адстаўкі і арышту чальцоў ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай;
  • стварыць раду народнага даверу, у якую ўвойдуць і органы дзяржаўнай улады,
  • гарантаваць свабоду мірных сходаў у любым месцы Горадні,
  • апраўдаць асуджаных за мірныя акцыі,
  • вярнуць сплачаныя штрафы.