Аляксандар Лукашэнка падчас мітынгу ў сваю падтрымку ля помніка Леніну ўступіў у дыялёг са сваімі прыхільнікамі, якіх было 10 тысяч чалавек, зьвезеных з усёй Беларусі.
Лукашэнка нагадаў, пра што яго прасілі прыхільнікі ў сярэдзіне 1990-х і што атрымалі, піша Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін можа пасяліць Лукашэнку ў Смаленску і зрэдку запрашаць на прыёмы, — Сяргей Навумчык— Вы прасілі не прыватызаваць заводы і фабрыкі, вы прасілі не адбіраць у сялян зямлю, вы прасілі ня ўводзіць платную мэдыцыну, адукацыю, вы прасілі вярнуць гонар салдатам і афіцэрам, якія баяліся выходзіць на вуліцу, вы прасілі мяне адвесьці народ ад прорвы. Мы зрабілі тое, пра што марылі мільёны папярэднікаў. Час выбраў нас і мы гэта зрабілі! Хачу запытацца: чаго вы хочаце цяпер?
— Міру!
— Вы хочаце свабоды?
— Не!
— Скажыце тады, якой?
— Мірнай!
— Вы хочаце пераменаў?
— Не!
— Якіх? Што будзем мяняць?
— Нічога!
У адказ чуваць воклічы падзякі: «За бацьку!» і «Бацька — малайчына!».