У Празе прайшлі шэсьце і мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю. ВІДЭА

Каля 500 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі напярэдадні прайшлі па гістарычным цэнтры Прагі — ад Славянскай бібліятэкі, праз Карлаў мост на Градчанскую і Лярэтанскую плошчы. Каля будынку Міністэрства замежных справаў Чэхіі на Лярэтанскай плошчы адбыўся мітынг.

Праўладная акцыя і пратэсты ў Менску. УЖЫВУЮ

На мітынгу выступалі чэскія палітыкі і прадстаўнікі беларускай меншыні ў Чэхіі. Сярод апошніх былі муніцыпальны дэпутат Андрэй Рамашэўскі, паўнамоцны прадстаўнік беларускай меншыні пры ўрадзе Чэхіі Алена Коварава (Ціхановіч) і іншыя. Выступалі расейскія журналісты Яфім Фіштэйн і Андрэй Курачкін.

Your browser doesn’t support HTML5

У Празе адбылося шэсьце і мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю

Сярод чэскіх палітыкаў, што выступалі на мітынгу, былі дэпутаты чэскага і эўрапейскага парлямэнтаў Робэрт Вэвэрка, Маркета Грэгарава (Пірацкая партыя), Бэньямін Рол (Мільён хвіляў за дэмакратыю),

Выступоўцы заклікалі беларусаў не спыняцца і казалі, што свабода дорага каштуе, а таксама выказвалі салідарнасьць і надзею на перамогу і вяртаньне беларусаў у сям’ю свабодных эўрапейскіх народаў.

Арганізатарамі шэсьця і мітынгу выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе — суполкі «Скарына», «Пагоня» і «БлрЧр».

Калёну і мітынг суправаджала і ахоўвала чэская паліцыя, прычым, у адрозьненьне ад Беларусі, рабіла гэта абсалютна бясплатна.

Сёньня а 18-й гадзіне паводле мясцовага часу на Старамесцкай плошчы ў Празе зноў адбудзецца мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, на якім будуць выступаць чэскія палітыкі, у тым ліку сэнатары Чэскай рэспублікі.