Каля Дому ўраду ўсталявалі трыбуну, сюды прыйшлі сьпікеры Савету Рэспублікі Натальля Качанава і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
Транспаранты на плошчы Незалежнасьці: «Любімую не аддамо», «Паважайце выбар народу», «Лукашэнка — народны прэзыдэнт», «Мы за мір». Многія плякаты людзі нясуць у згорнутым выглядзе, прачытаць іх немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абарона Беларусі — гэта абарона прасторы саюзнай дзяржавы». Лукашэнка хоча параіцца з ПуцінымСярод удзельнікаў мітынгу — кіраўнікі «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, НАН Беларусі Ўладзімер Гусакоў і 30 ягоных супрацоўнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Генадзь Давыдзька падчас сваёй прамовы заявіў: «Радзіма ў небясьпецы!».
«Мы паважаем выбар тых, хто думае ня так, як мы, але патрабуем, каб паважалі і наш выбар. Спыніце шальмаваньне нашых актывістаў. Мы хочам міру! Беларусь — гэта мы», — сказаў Давыдзька.
Людзі аплядуюць і скандуюць «Беларусь — гэта мы», але нядоўга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За бацьку! За Беларусь!» На плошчы Незалежнасьці ў Менску пачынаецца мітынг у падтрымку ЛукашэнкіЭмацыйна выступіў дэпутат Алег Гайдукевіч, які зьняўся на пачатку прэзыдэнцкай гонкі, вобразна зазначыўшы, што ён «не прастытутка».
«Калі і праводзіць новыя выбары, дык толькі паводле нашых законаў і Канстытуцыі».
Ён таксама заявіў, што трэба расьсьледаваць кожны выпадак гвалту з боку сілавікоў.
«Зьвяртаюся да кожнага: беларусы, мы браты, мы жылі і будзем жыць у адной краіне. Парлямэнт і ўрад будзе вырашаць, як нам жыць, а ня хунта і ня вуліца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК: 80,1% за Лукашэнку, канчатковаЧарговы прамоўца на мітынгу, які не назваўся, нечакана заявіў, што Лукашэнку «падставілі ср...лізы (халуі), якія намалявалі яму няісныя 80%».
«Мы разьбяромся самі, бяз Захаду і Расеі, нам ня трэба тут другі Данбас. Неабходна выпусьціць пацаноў, якія па дурасьці ці па перакананьні трапілі ў турмы, нельга адмазвацца ад людзей», — сказаў ён.