Намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі баскетболу і адзін з найлепшых баскетбалістаў Беларусі Ягор Мешчаракоў падтрымаў мірныя пратэсты і таксама заклікаў іншых спартоўцаў не маўчаць.
«Усе тыя, хто ўсё жыцьцё з гонарам і годнасьцю прадстаўляў Беларусь на ўнутранай і міжнароднай арэне. Час прыйшоў паказаць, што нас гэтай годнасьці не пазбавілі, што ў нас ёсьць гонар і мы з народам... Асабіста я больш не магу глядзець, як нашых дзяцей, сваякоў і простых грамадзян зьневажаюць, б’юць і прымаюць за, прабачце, быдла... 26 гадоў ужо прайшло... Вы хочаце пачакаць яшчэ, пакуль не ўбачыце ранаў і сінякоў у сваіх блізкіх? Мы ўжо прайшлі пункт незвароту, нацыя стала іншай за гэтыя дні», напісаў Мешчаракоў на сваёй старонцы ў Facebook.
Спартовец выставіў фатаздымкі зь сям’ёй каля станцыі мэтро «Пушкінская», дзе адбывалася разьвітаньне з загінулым падчас пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніце гвалт», — Дар’я Домрачава зьвярнулася да сілавікоў і «ўсіх, ад каго гэта залежыць»