Былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Валер Цапкала ў сваім Фэйсбуку напісаў, што Вераніка Цапкала ўехала на тэрыторыю Ўкраіны:
«Добрай раніцы! У нас усё добра! Пратрымаўшы некалькі гадзінаў на мяжы, Вераніцы зь дзецьмі дазволілі перасячы мяжу Расейскай Фэдэрацыі ў кірунку Ўкраіны».
Уначы Валер Цапкала паведамляў, што ягоную жонку трымаюць больш за дзьве гадзіны з дваімі маленькімі дзецьмі на расейскім баку.
Прадстаўніца аб’яднанага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай і жонка былога кіраўніка ПТВ і экс-амбасадара Валера Цапкалы Вераніка Цапкала пакінула Беларусь напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Веранікі, яна зьехала, бо баялася крымінальнага перасьледу. Сам Валер Цапкала зьехаў разам зь дзецьмі 24 ліпеня — спачатку ў Маскву, затым у Кіеў і Варшаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тры ночы не магу спаць», — Вераніка Цапкала адказала Лукашэнку на «авечак» і пракамэнтавала рашэньне ЦіханоўскайВераніка Цапкала заяўляла ў інтэрвію Свабодзе, што працягвае падтрымліваць Ціханоўскую і плянуе працягнуць сумесную працу ў рамках аб’яднанага штабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкалу абвясьцілі ў вышук па крымінальнай справе, паведаміў яго прэс-сакратар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вераніка Цапкала зьвярнулася да Ціханоўскай, сілавікоў і міжнароднай супольнасьці. ВІДЭА