Агенцтва Associated Press апублікавала відэазапіс, зроблены 10 жніўня 2020 году. На ім зьнятая сьмерць падчас пратэсту чалавека, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага.
На відэа відаць, як ён падае і потым ляжыць бяз руху, а спэцназаўцы ідуць проста на яго. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.
Асьцярожна, на відэа жорсткія кадры і нецэнзуршчына.
Your browser doesn’t support HTML5
Раней у Тэлеграм-каналах і на Эўрарадыё былі апублікаваныя відэа гібелі Тарайкоўскага зь іншага ракурсу.
Your browser doesn’t support HTML5