Гэта кадар зь відэазапісу агенцтва Associated Press, зробленага 10 жніўня 2020. На ім паранены пратэстовец, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага. Паводле Associated Press, на відэа відаць, як ён падае і потым ляжыць бяз руху. Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску разьвіталіся з загінулым падчас пратэстаў Аляксандрам Тарайкоўскім. СТРЫМ СВАБОДЫ